Меню раздела

Школьны гісторыка-этнаграфічны музей “Да родных вытокаў” быў адкрыты ў 2025/2026 навучальным годзе.

        Адкрыццю музея папярэднічала падрыхтоўчая праца пад кіраўніцтвам дырэктара школы Зялкоўскай Н.А. Экспанаты сабраны вучнямі, бацькамі і настаўнікамі ўстановы адукацыі. У фондах школьнага гісторыка-этнаграфічнага музея на сённяшні дзень налічваецца 137 экспанатаў асноўнага фонду, якія знаёмяць з побытам, культурай беларусаў – людзей “добрае душы і шчырага сэрца”. 

          Мэта дзейнасці музея– выхаванне ў вучняў любові да Радзімы,беражлівых адносін і паважных адносін да культурнай і гістарычнай спадчыны беларускага народу.

            Музей з’яўляецца цэнтрам культурна-адукацыйнай, навукова-даследчай дзейнасці вучняў. Гэта месца, дзе дзеці могуць не толькі пазнаёміцца з гісторыяй і культурай сваёй краіны, але і актыўна ўдзельнічаць у даследаванні і захаванні традыцый. Музей – платформа для зносін прадстаўнікоў розных пакаленняў.